Навіны ансамбля

І ІЗНОЎ МЮЗІКЛ ….

19 лютага 2016г. у 19 00 на пляцоўцы Маладзёжнага тэатра эстрады народны ансамбль народнай песні і музыкі «Шчодрыца» зноў прадстаўляе музычны спектакль, пад назвай «Шчодрыцкія байкі».

Байкі – гэта павучальныя, часам нават вельмі смешныя гісторыі з жыцця, трохі казачныя, але вельмі блізкія і зразумелыя людзям.

Маладыя рухомыя хлопцы і дзяўчаты прадставяць увазе гледачоў абноўлены рэпертуар ансамбля «Шчодрыца» – народныя песні, танцы, музычныя нумары ў арыгінальнай апрацоўцы С.Багуцкага, І.Вакульчык, А.Шылкінай.

Калі вы любіце народную культуру сваёй Беларусі, то 100% гэта да нас!

Кошт квіткоў: 70 000, 80 000.

Даведкі па тэл .: +375 29 7003355; +375 17 2228296

Comments are closed.