Багуцкі Сяргей Мікалаевіч

 

 Багуцкі Сяргей Мікалаевіч скончыў Краснаярскае музычнае вучылішча. У час вучобы ў Краснаярскім інстытуце мастацтваў, быў прызваны ў рады Узброеных сіл СССР. Мае баявыя і ўрадавыя ўзнагароды. Працаваў музыкам аркестра, канцэртмайстрам,кіраўніком аркестра ў ансамблях песні і танца Цюрсценберга, Дрэздэна і Мінска.
Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў. Лаўрэат 1 ступені Міжнароднага конкурсу выканаўцаў у Анкары (Турцыя). Аўтар шматлікіх апрацовак народнай музыкі і песень. Сяргей Мікалаевіч піша музыку да спектакляў.
У цяперашні час кіруе аркестрамі ўзорнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля “Жалейка”і народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Шчодрыца”.

This entry was posted in Калектыў. Bookmark the permalink.

Comments are closed.