На «Кірмаш ў Бандароўцы» са «Шчодрыцай»

The article is available only in orginal language.

Было некалі на Беларусі вядома цудоўнае свята. Называлася яно Шчодры вечар, Шчодра, Шчадрэц. Нават на слых нешта вельмі добрае, адкрытае, тое, што яднае і спрыяе дабрабыту. Таму, калі ў 1993 годзе ў гэты дзень на свет з’явіўся новы фальклорны калектыў, сам лёс наканаваў яму называцца “Шчодрыцай”. Сваім нараджэннем гэты ансамбль народнай песні і музыкі ў пэўнай ступені абавязаны выкладчыкам універсітэта культуры і мастацтваў Валянціне Трамбіцкай і Ірыне Грамовіч.

У творчым куфры калектыву шмат твораў каляндарна-абрадавага цыкла, лірычныя і жартоўныя, сямейна-бытавыя. Самае каштоўнае, што “Шчодрыца” не толькі дэманструе гледачам каляровую сцэ-нічную дзею, але і папулярызуе беларускую традыцыйную культуру праз вывучэнне і адраджэнне старадаўніх каляндарных абрадаў. Ансамбль выкарыстоўвае ў сваім рэпертуары сучасныя апрацоўкі беларускай танцавальнай музыкі, а таксама творы беларускіх кампазітараў, блізкія па гучанні да асноўнай народнай манеры выканання. На канцэртах ансамбля можна пачуць традыцыйныя цымбалы, скрыпку, гармонік, дудку, а таксама духавыя інструменты — жалейку, дуду, чаротку, саломку, якія сёння знікаюць.

“Шчодрыца”, лаўрэат шматлікіх музычных конкурсаў і фестываляў, неаднаразова прадстаўляла нашу краіну на фальклорных святах у Расіі, Украіне, Венгрыі, Славакіі, Эстоніі, Германіі. У 2008 го-дзе ансамбль стаў народным.

Зараз ў калектыве 17 вакалістаў і 10 музыкантаў, сярод іх студэнты вучылішч і ВНУ, прадстаўнікі розных прафесій.

Сёння мастацкі кіраўнік і хормайстар “Шчодрыцы” — Ірына Вакульчык, некалі выпускніца уні-версітэта культуры. Больш як чатыры гады кіруе аркестравай групай ансамбля Вольга Трамбіцкая, дарэчы, вучаніца і нявестка Валянціны Трамбіцкай. Алена Шылкіна, дацэнт кафедры харэаграфіі таго ж універсітэта культуры, — харэограф ансамбля, Ігар Жыгальскі — яго канцэртмайстар.

“Шчодрыца” часта дае свае канцэрты ў вайсковых часцях, бальніцах і музеях, выступае на заводах і фабрыках, а таксама ўдзельнічае ў гарадскіх і раённых мерапрыемствах, кірмашах, святах, гуляннях. А ў наступны чацвер, 24 лістапада, народны ансамбль народнай песні і музыкі “Шчодрыца” запрашае ўсіх нас на “Кірмаш у Бандароўцы”. Канцэрт з такой назвай адбудзецца ў гэты дзень ў тэатральнай зале Палаца культуры МТЗ а 19 га-дзіне. Квіткі па цане 10, 12 і 15 тысяч беларускіх рублёў можна набыць у касе Палаца.

Крыніца: http://www.belarus-mtz.by/?p=19769&cpage=1#comment-25972

This entry was posted in Articles. Bookmark the permalink.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>